BY_DE

berlin_by


Belarussisch - Deutsche Community


Previous Entry Share Next Entry
19.01. месяц пасьля плошчы
ex_petra_le wrote in berlin_by
Ведаю, што схадзіць на нейкую акцыю ў цывілізаванай краіне - ня ёсьць вялікім учынкам: паліцэйскія тут нават спачуваюць і ўдакладняюць, ці праўда, што... Яны чыталі ў газэце, які жах, але стойце лепей тутака, ізноў-такі, вас тут лепей усе ўбачаць.

На мірную акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі прыйшлі не толькі беларусы, але і украінцы, немцы, нават дзяўчына з Туніса. Вось некалькі фатаздымкаў:






А гэта ўжо каля Брандэнбургскіх варотаў:





Страшна ўявіць сабе, што за тое самае некага забралі.

Перадрукоўка via lingvinistka

?

Log in

No account? Create an account